Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Прафарыентацыя

Прафарыентацыя - гэта навукова абгрунтаваная сістэма сацыяльна-эканамічных, псіхолага-педагагічных, медыка-біялагічных і вытворча-тэхнічных мер па аказанні моладзі асобасна-арыентаванай дапамогі ў выяўленні і развіцці здольнасцяў і схільнасцей, прафесійных і пазнавальных інтарэсаў у выбары прафесіі, а таксама фарміраванне патрэбы і гатоўнасці да працы ва ўмовах рынку, шматукладнасці формаў уласнасці і прадпрымальніцтва. Яна рэалізуецца праз адукацыйны працэс, пазаўрочную і пазашкольных працу з навучэнцамі.

Мэты:

аказанне прафарыентацыйнай падтрымкі навучэнцам ў працэсе выбару профілю навучання і сферы будучай прафесійнай дзейнасці.

выпрацоўка ў навучэнцаў свядомага стаўлення да працы, прафесійнае самавызначэнне ва ўмовах свабоды выбару сферы дзейнасці ў адпаведнасці са сваімі магчымасцямі, здольнасцямі і з улікам патрабаванняў рынку працы.

Задачы:

атрыманне несупярэчлівых дадзеных аб перавагах, схільнасцях і магчымасцях навучэнцаў для падзелу іх па профілях навучання;

забеспячэнне шырокага дыяпазону варыятыўнасці профільнага навучання за кошт комплексных і нетрадыцыйных формаў і метадаў, якія ўжываюцца на ўроках і ў выхаваўчай працы;

дадатковая падтрымка некаторых груп навучэнцаў, у якіх лёгка спрагназаваць складанасці працаўладкавання – навучэнцаў карэкцыйных класаў і школ і інш.;

выпрацоўка гнуткай сістэмы кааперацыі старэйшай ступені гімназіі з установамі дадатковай і прафесійнай адукацыі, а таксама з прадпрыемствамі горада, рэгіёна.

Прафесійная арыентацыя-гэта шматаспектная сістэма, якая ўключае ў сябе асвету, выхаванне, вывучэнне псіхафізіялагічных асаблівасцяў, правядзенне псіхадыягностыкі, арганізацыя электыўных курсаў, а таксама, што асабліва важна, заняткаў па псіхалогіі. Гэта невыпадкова, бо толькі на іх адбываецца прамое ўздзеянне на псіхіку навучэнца праз спецыяльна арганізаваную дзейнасць зносін. Такім чынам,можна вылучыць наступныя аспекты: сацыяльны, эканамічны, псіхолага-педагагічны, медыка-фізіялагічны.

Сацыяльны аспект заключаецца ў фарміраванні каштоўнасных арыентацый моладзі ў прафесійным самавызначэнні, дзе робіцца акцэнт на вывучэнне патрабаванняў да кваліфікацыі работніка той ці іншай сферы.

Эканамічны аспект - гэта працэс кіравання выбарам прафесіі моладзі ў адпаведнасці з патрэбамі грамадства і магчымасцямі асобы (вывучэнне рынку працы).

Псіхалагічны аспект заключаецца ў вывучэнні структуры асобы, фарміраванні прафесійнай накіраванасці (здольнасць да ўсвядомленага выбару).

Педагагічны аспект звязаны з фарміраваннем грамадска значных матываў выбару прафесіі і прафесійных інтарэсаў.

Медыка-фізіялагічны аспект вылучае такія асноўныя задачы, як распрацоўка крытэрыяў прафесійнага адбору ў адпаведнасці са станам здароўя, а таксама патрабаванняў, якія прад'яўляе прафесія да асобы кандыдата.

Прэзентацыя "Як выбраць прафесію. Прафарыентацыя"; 9 клас

У прэзентацыі прадстаўлены асноўныя паняцці, звязаныя з прафесійным выбарам, самавызначэннем.

ДУА "Ліцэй №1 г.Мінска" запрашае

раскрыть » / « свернуть

УА "Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №9 аўтамабілебудавання" запрашае

раскрыть » / « свернуть

Бацькі ці дзеці – хто лепш ведае жыццё?

Падрабязней

Як патрабаванні сучаснага часу абумоўліваюць выбар прафесіі? Як фарміруюцца ўласныя здольнасці? І чаму меркаванне бацькоў – важны, але не вызначальны крытэрый?

Дзяўчынкі слухаюць голас сэрца

Статыстыка цэнтраў занятасці краіны сведчыць аб тым, што на рынку працы сёння больш запатрабаваны рабочыя і спецыялісты сярэдняга звяна. Таму дзяржаўная палітыка накіравана на пашырэнне сістэмы іх падрыхтоўкі, і прафарыентацыйная работа ў школах засяроджана на паступленні вучняў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Існуе і такая думка, што ў сучасным грамадстве вызначальным фактарам, эканамічным і псіхалагічным, сталі грошы. Гісторыя пра хуткі поспех, рэклама каштоўных тавараў робяць сваю справу – моладзь не жадае працаваць за ідэю, за нечую светлую будучыню, а жадае атрымаць усё і адразу. У той жа час самі вучні, калі разважаюць пра будучую прафесію, адзначаюць не толькі фактар хуткага заробку.

Дзяўчынкі слухаюць голас сэрца: мараць атрымаць прафесію цырульніка, стыліста, дызайнерам адзення і інш. Ёсць і такія, што хочуць даведацца, як ствараюцца камп’ютарныя гульні, і паспрабаваць стварыць адну з іх самастойна.

10% геніяльнасці

Англічане кажуць: “Не выхоўвайце дзяцей, а выхоўвайце сябе, бо вашы дзеці ўсё адно будуць падобныя на вас”. З іншага боку, практыкуючыя псіхолагі лічаць, што выбар прафесіі павінен вызначацца, зыходзячы з уласных здольнасцей. А бацькам раяцьразвіваць індывідуальныя здольнасці дзяцей з ранняга ўзросту, але не перагружаць, даваць ім свабоду выбару.

Нягледзячы на вялізную колькасць псіхалагічных тэстаў на прафарыентацыю, падказкі можа даць само жыццё. Уважліва назірайце за сваімі штодзённымі паводзінамі, звычкамі, тэмпераментам – хуткасцю псіхічных працэсаў. Нехта хутка бегае, іншы – лічыць. І не трэба забываць, што геніяльнасць, якая закладзена прыродай, - гэта толькі 10% геніяльнасці, астатнія 90% - напружаная праца.

Характар нараджаецца не адразу, а складаецца ў працэсе выхавання. На працягу першага года жыцця фарміруюцца нейронныя сувязі лобных долей з іншымі ўчасткамі мозга, што і становіцца базісам нашага характару. Прасцей кажучы, важную ролю ў жыцці кожнага чалавека адыгрываюць сувязі, добрыя нейронныя сувязі.

Бацькі і дзеці: пошукі прызначэння

Здараецца, што малады чалавек, дзяўчына не ўпэўнены ў правільнасці свайго выбару. Яны вагаюцца, не разумеючы, ці то паслухаць бацькоў, сяброў, ці то даверыцца ўласным пачуццям. Заўсёды складанае і актуальнае пытанне…Бацькі і дзеці – хто лепш ведае жыццё? Адказ падаецца зразумелым – вядома, бацькі. За іх плячыма вопыт, яны пражылі жыццё і ведаюць, як зарабляць грошы, выхоўваць дзяцей, пераадольваць цяжкасці. Ведаюць, дзе можна зарабіць больш, а дзе – працаваць без напружання.

Сапраўды, вопыт кожнага чалавека ўнікальны, але ж разам з тым ён абмежаваны яго поглядамі і зносінамі. Калі спытаць, хто бліжэй да сённяшняга, а да заўтрашняга дня? Безумоўна, моладзь. Вопытныя людзі ствараюць эканамічны і псіхалагічны базіс сучаснасці, маладыя адказныя за будучыню. Таму ніхто не ведае, які выбар будзе правільны.

Трэба ўсвядоміць, што выбар прафесіі – гэта не справа ўсяго жыцця, а толькі выбар сённяшняга дня. Мы маем права на памылку і заўсёды можам змяніць сваю траекторыю. Так і адбываюцца пошукі жыццёвага прызначэння – шляхам проб і памылак.

Пошукі могуць стаць працэсам ўсяго жыцця, а могуць скончыцца ўжо пасля заканчэння школы, калі вы вызначыліся з выбарам прафесіі, мужа ці жонкі, вобраза і стылю жыцця. Але трэба пазбягаць таго, каб пражываць жыццё аўтаматычна, згодна з усталяванымі звычкамі, жаданнямі, страхамі і турботамі. Неабходна пастаянна развівацца, цікавіцца новым, спрабаваць увасобіць дзіцячыя мары і жаданні. Шэрасць нашага жыцця – не ад шэрасці кары галаўнога мозга, а ад шэрасці і звычайнасці нашай будзённасці. Таму марце, спрабуйце і перамагайце!