Музей воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І. Грыцаўца адкрыты ў чэрвені 2004 года. У музеі захоўваецца каля 700 экспанатаў. Пры музеі працуе гурток “Музейная справа”.
На базе музея рэгулярна праводзяцца сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, ветэранамі Афганістана, урокі мужнасці. Профіль музея – гістарычны.
Галоўныя задачы, якія стаяць перад музеем
• Захаванне і ўвекавечанне памяці аб воінах-афганцах, якія мужна і сумленна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак і да канца засталіся верныя вайсковай прысяге;
• На прыкладзе Афганскай вайны фарміраваць у навучэнцаў разуменне вайны як найвялікшай чалавечай трагедыі, якая ніколі не павінна паўтарыцца;
• Выкарыстоўваючы матэрыялы музея, прывіваць вучням любоў і павагу да свайго народу і яго гісторыі, паважлівае стаўленне да культуры іншых краін, фарміраваць нацыянальную самасвядомасці.
Гісторыя музея
Першапачаткова музейвоінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І. Грыцаўца быў створаны ў 1969 г. на базе СШ № 107 г. Мінска і прысвечаны С.І. Грыцаўцу.
У асобныя гады музей быў дапоўнены матэрыяламі аб лётчыках, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1999 г. былі абноўлены экспазіцыі, і музей набыў іншы профіль - музей воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэта было зроблена з нагоды 10-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана. У сувязі з ліквідацыяй школы № 107 музей воінаў-інтэрнацыяналістаў па просьбе маці загінулага воіна-афганца, былога вучня школы Дзмітрыя Манкевіча быў перададзены гімназіі № 9. Манкевіч Лідзія Яфімаўна ўзначальвала рэспубліканскую асацыяцыю ўдоў і маці загінуўшых воінаў-афганцаў і стаяла ў вытокаў стварэння музея воінаў- інтэрнацыяналістаў.

Экспазіцыі музея ў разабраным выглядзе былі перададзены гімназіі № 9 у чэрвені 2004 года, а з верасня пачалося яго аднаўленне.
Новы этап работы музея на базе гімназіі № 9 пачаўся 18.02.2005 г.
Экспазіцыі музея
Музей мае 4 экспазіцыі:
1. “Двойчы герой Савецкага Саюза Сяргей Іванавіч Грыцавец”;
2. "І буду жыць у кароткім слове памяць" (аб загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах);
3. "Прабач, мой сябар, што ты загінуў, а я ўсяго паранены" (аб ветэранах вайны ў Афганістане);
4. “Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца...”.
Колькасць экспанатаў
- усяго: 358, у тым ліку асноўнага фонду 248.

Пералік найбольш каштоўных экспанатаў:
№ п/п
|
Назва экспаната
|
1
|
Бюст двойчы героя Савецкага Саюза Сяргей Іванавіч Грыцавец (скульптар З. Азгур)
|
2
|
Баян Дзмітрыя Манкевіча
|
3
|
Рэвальверная кабура 1930-ых гг.
|
4
|
Фуражка лейтэнанта Сяргея Емеца
|
5
|
Заплечнік для парашута дэсантнага
|
Праца з вучнямі
У музеі ёсць і іншыя цікавыя экспанаты: макеты зброі, палявая радыёстанцыя, асабістыя рэчы воінаў-афганцаў, перададзеныя роднымі - мундзір, шлемафон, штодзённая салдацкая форма, салдацкі рэмень, а таксама ўзнагародныя дакументы, фатаграфіі, карта Афганістана, зямля Афганістана, асколак снарада рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Град» і інш.
Штогод на базе музея гімназіі праводзіцца урачыстае мерапрыемства, прысвечанае прыняццю вучняў гімназіі ў ГА “БРПА” і “БРСМ". Дзякуючы сувязі з ветеранскімі арганізацыямі Афганістана і ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны ў нас праходзяць святочныя канцэрты, урокі мужнасці. У музеі таксама праводзяцца класныя і інфармацыйныя гадзіны (у музеі сабраны вялкі сцэнарны пакет для правядзення класных гадзін грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці).
Кожную суботу (у 6 школьны дзень) музей адкрыты для наведвальникаў. Па суботах у музеі таксама праводзяцца заняткі для вучняў 8-10 класаў аб’яднання па інтарэсах "Музейная справа".
З пачатку навучальнага года разам з вучнямі былі распрацаваны экскурсіі: «Аглядная», «Збавенне ад чорнай чумы», «Афганская», «Жыццё і подзвігі С.І. Грыцаўца». З кастычніка члены аб'яднання па інтарэсах "Музейная справа" з задавальненням праводзяць экскурсіі па музеі на рускай і беларускай мовах для ўсіх жадаючых.
Адзін з прыкладаў нашых мерапрыемстваў - "Фэст экскурсаводаў" >>> Да справаздачы.
Графік работы аб’яднанняў па інтарэсах
- Гурток “Музейная справа” на базе музея “Беларуская хатка” працуе ў суботу, з 10.00 да 12.00
Поўны адрас музея
- 220090, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сядых, д. 10, 2 паверх, каб. 215.
Час працы гуртка
- На базе музея воінаў-інтэрнацыяналістаў: з 11.00 да 13.00.