Правілы напісання іерогліфаў.
Падрабязней
1. Іерогліф пішацца зверху ўніз.

2. Іерогліф пішацца злева направа.

3. Спачатку пішам гарызантальныя рысы, затым вертыкальныя і адкідныя; ніжняя гарызантальная рыса, калі яна не перасякаецца, пішацца пасля вертыкальнай.

4. Спачатку пішам рысы, якія складаюць знешні контур знака, затым - рысы ўсярэдзіне ў яго; рыса, якая замыкае контур знізу, пішацца ў апошнюю чаргу.

5. Спачатку пішам вертыкальную рысу, якая знаходзіцца ў цэнтры (калі яна не перасякаецца гарызантальнымі), затым – бакавыя рысы.

6. Кропку справа пішам апошняй.

Заўвага:
1. Іерогліфы павінны быць прыкладна аднаго памеру па вышыні і шырыні, не залежна ад колькасці чорт у ім.
2. Усе іерогліфы пішуцца прама, без нахілу.
3. Трэба сачыць за тым, каб на канцах чорт не было лішніх гаплікаў: напрыклад, гарызантальная рыса без кручка і гарызантальная рыса з кручком на канцы - розныя элементы. 一 yī ("адзінка"), ㇖ (Графема "вечка"). Пры гэтым, гаплікі там, дзе яны неабходныя, пішуцца не закругленымі, а больш вострымі.
4. Трэба выконваць правільныя прапорцыі ўсіх элементаў іерогліфа.