У кожным доме павінен быць куток чытання. "Асабістую" Бібліятэку вучня камплектаваць трэба ў залежнасці ад інтарэсаў, ўзросту. Фарміруючы чытацкую цікавасць, варта паклапаціцца, каб дзеці чыталі рознажанравую літаратуру: казкі, прыгоды, навуковаую фантас-тыку, вершы, гумарэскі, аповесці, байкі.

Што ж пажадана мець у асабістай бібліятэцы малодшага школьніка?
Перш за ўсё, даведачныя выданні, дзе можна знайсці матэрыялпры падрыхтоўцы рэфератаў, паведамленняў. Карысна набыць навукова-папулярную і навукова-мастацкую літаратуру па праграме школьнага навучання, слоўнікі, атласы.
У кутку чытання абавязкова павінны быць любімыя дзецьмі мастацкія творы: гэта могуць быць падораныя з памятным надпісам кнігі,апавяданні пра любімых жывёл або пра герояў прыгодніцкіх апавяданняў. Галоўнае, каб дзіця ставілася да кніг беражліва, перачытвала іх. Павінны быць і кнігі, звязаныя з яго захапленнямі, або кнігі, які дапамагаюць яму развіць свае здольнасці.
Прывучаць да кнігі варта паступова, нарошчваючы складанасць чытання. Пры гэтым важна навучыць дзяцей дзяліцца сваімі ўражаннямі і сумненнямі.
Перш чым набываць кнігу для хатняй бібліятэкі, варта азнаёміцца са зместам: прачытаць анатацыю, прагледзець некалькі старонак, звярнуць увагу на ілюстрацыі.
На першым часе мэтазгодна купляць невялікія па аб'ёме кніжкі з вялікімі малюнкамі, імкнуцца, каб дзеці запаміналі аўтара і назву кнігі. Прывучайце дзяцей пры самастойным чытанні фіксаваць ўзнікшыя пытанні, цікавыя месцы з кнігі.
Дзецям варта даць права самастойна вызначаць кола свайго чытання, неабходна ўлічваць палавыя адрозненні дзяцей. Для зацікаўленасці дзіцяці чытаннем пажадана праводзіць літаратурныя гульні: адгадванні твора па словах (ілюстрацыіях), разгадванне «хітрых» пытанняў.
Каб дапамагчы дзіцяці арыентавацца ў свеце кніг, выбраць пэўную кнігу для чытання, варта хоць зрэдку наведваць разам з ім дзіцячую бібліятэку, кнігарні.
Наяўнасць кніг у доме або запіс дзіцяці ў бібліятэку не гарантуе, што ён будзе любіць чытаць.
Толькі арганізацыя бацькамі ўмоў для чытання, сумесныя сямейныя чытаннідапамогуць сфармаваць чытацкую цікавасць у дзяцей.