Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Дзённік вандроўцы

Дзённік вандроўніка накіраваны на актывізацыю экскурсійнай дзейнасці навучэнцаў устаноў адукацыі, удасканаленне формаў арганізацыі даследчай працы навучэнцаў у галіне краязнаўства, паглыбленне ведаў навучэнцаў па гісторыі, культуры, геаграфіі, прыроднай і духоўнай спадчыне роднага краю.
Дзённік вандроўніка-гэта своеасаблівы дакумент для фіксавання наведванняў экскурсійных аб'ектаў Беларусі, які на працягу навучання будзе дапамагаць школьніку вывучаць і любіць сваю Радзіму.
Пры арганізацыі турысцка-экскурсійнай працы з навучэнцамі варта ўлічваць, што алгарытм фарміравання і напрамкі арганізаваных груп навучэнцаў для ўдзелу ў турысцкіх паходах, турах і экскурсіях вызначаны ў лісце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.11.2015 № 21/6236/дс (размешчаны на інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" (rcek.by).
Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на змястоўнае напаўненне экскурсійных праграм для школьнікаў. У цяперашні час абноўлены пералік экскурсійных аб'ектаў і турыстычных маршрутаў, рэкамендуемых для наведвання навучэнцамі ў ходзе правядзення навучальных і факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў з улікам зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах (далей – пералік маршрутаў), якім неабходна кіравацца пры выбары экскурсійных маршрутаў для навучэнцаў. Дадзены пералік размешчаны на інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" (rcek.by), Нацыянальным адукацыйным партале (edu.gov.by).
Важным дадаткам упарадкавання турысцка-экскурсійнай працы ў летні перыяд з'яўляецца вядзенне дзённіка вандроўцы для навучэнцаў I, II, і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Наведванне экскурсійных аб'ектаў і маршрутаў праводзіцца з улікам распрацаванага пераліку маршрутаў. Для пацверджання наведвання аб'ектаў неабходна забяспечыць дакументальнае сведчанне знаходжання на аб'екце: фатаграфію на фоне славутасці, квіток у мясцовы музей і іншае. На падставе дадзеных дакументаў класны кіраўнік можа паставіць подпіс у графе "адзнака аб наведванні", калі не было магчымасці запаўнення дадзенай графы непасрэдна на аб'екце.
Таксама, звяртаем яшчэ раз увагу на захаванне неабходных мер па забеспячэнні бяспекі навучэнцаў пры арганізацыі адукацыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:
  • Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2015 г. № 1 (у рэдакцыі Указа № 420 ад 12 кастрычніка 2015 г.) " Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны»;
  • Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2008 года № 972 "аб некаторых пытаннях аўтамабільных перавозак пасажыраў" з дапаўненнямі і зменамі ад 22 лістапада 2014 г.№ 1087;
  • Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2007 г. № 35а "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб арганізацыі ўдзелу навучэнцаў устаноў адукацыі ў турысцкіх" паходах і экскурсіях»;
  • Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2014 года № 1087 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў"
Дзённік вандроўцы  Падрабязней