Ліцэй БДУ гасцінна расчыніў дзверы для кітаязнаўцаў 🎎- правядзення ўрачыстай цырымоніі ўручэння 📜"Прэміі пасла Кітая" тым, хто вызначыўся ў вывучэнні мовы Паднябеснай.💫
🧑🤝🧑Падобныя ўрачыстасці праходзяць з 2016 года ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». ✨
💫Ірына Валер’еўна Карнацэвіч, настаўнік кітайскай мовы гімназіі 9🏢, стала лаўрэатам прэміі.👏Дарэчы, прэмію атрымалі 80 школьнікаў і студэнтаў з найбольш высокімі вынікамі ў вывучэнні кітайскай мовы.👍
👆Се Сяоюн, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі, адзначыў, што адукацыйнае супрацоўніцтва ў розных абласцях развіваецца хутка і плённа!👍
💥Мы ўпэўнены, што нашы настаўнікі і ў далейшым будуць уносіць годны ўклад у развіццё беларуска-кітайскіх адносін!👏

разгарнуць » / « згарнуць