Мэта:
ўдасканаленне ўмоў для забеспячэння сучаснай якасці адукацыі ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі асобы, грамадства, дзяржавы і павышэнне яго эфектыўнасці.
Прыярытэтныя задачы на 2019/2020 навучальны год
-
Забяспечыць удасканаленне адукацыйнага працэссу па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках рэспубліканскага маніторынга якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі.
-
Працаваць над асваеннем спосабаў рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, выхаваўчага патэнцыялу вучэбных і факультатыўных заняткаў.
-
Рэалізовываць праекты “Музей як рэсурс развіцця суб’ектаў адукацыйных адносін”, “Я – беларус маленькі!”
-
Засвойваць абноўлены змест вучэбных праграм.
-
Працаваць над актыўным уключэннем асобы навучэнца ў сістэму духоўна-маральнага выхавання, заснаваную на захаванні і развіцці нацыянальных традыцый.
-
Удасканальваць работу па раннім выяўленні фактаў сямейнай неблагадзейнасці, па своечасовым выяўленні навучэнцаў, што патрабуюць сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі.
Тэматычныя педагагічныя саветы
ў 2019/2020 навучальным годзе
«Асваенне новага зместу адукацыі як фактар павышэння якасці вынікаў навучання»
снежань
«Сістэма работы гімназіі па далучэнні навучэнцаў да традыцый беларускага народа»
сакавік