
Шосты дзень тыдня — субота з'яўляцца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы гімназіі.
Адной з важных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам гімназіі, з'яўляецца эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень. Яна плануецца і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнагімназічным планам работы, арганічна дапаўняючы і працягваючы яго. Асаблівая ўвага надаецца правядзенню ў суботу фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы.
Мэты і задачы выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень
Мэты выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:
Падрабязней
- умацаванне фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя;
- стварэнне эфектыўнай сістэмы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання;
- iнтэлектуальнае развіццё і грамадзянскае станаўленне гімназістаў;
- удзел дзяцей і падлеткаў у карысных справах і акцыях.
Задачы выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:
Падрабязней
- фарміраваць у дзяцей і моладзі грамадзянскую пазіцыю праз удзел у сацыяльна значных справах, развіццё сацыяльнай актыўнасці;
- далучаць дзяцей і моладзь да маральна-духоўных каштоўнасцей, праз клопат і захаванне прыроднага і культурнага багацця сваёй Радзімы;
- фарміраваць патрыятызм ў дзяцей і моладзі, павагу да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і мясцаў вайсковай славы;
- фармаваць у маладога пакалення патрэбу да клопату аб Радзіме, яе інтарэсаў у абароне і захаванні экалагічных рэсурсаў;
- фармаваць гарманічна развітую грамадска актыўную асобу;
- павышаць маральную і эстэтычную культуру навучэнцаў;
- стварыць умовы для паспяховай сацыялізацыі асобы дзіцяці;
- аднаўляць і развіваць фізічныя і духоўныя сілы дзяцей адпаведнай арганізацыяй вольнага часу.
План выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:
Падрабязней
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ па арганізацыі работы з навучэнцамі, бацькамі навучэнцаў, па вучэбных прадметах, мерапрыемстваў прафарыентацыйнага накірунку ў шосты школьны дзень
Рэкамендацыі «Метадычныя аспекты ўдасканалення выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень»