✅У рамках праекта "Минская школа вместе без обид" навучэнцы гімназіі прынялі ўдзел у гарадскім челенджы "Мая школа - тэрыторыя дружбы"🤝
💭
Месца сяброўства - гэта не кабінет для "разбору палётаў", а прастора, якая стварае асяроддзе, дзе булінгу проста няма месца.
📸Фотазона «Зарадзіся пазітывам» - лепшае месца, каб адлюстраваць яркія моманты, праведзеныя разам з сябрамі.
😎 Люстэрка настрою - падыдзі, паглядзі ўглыб сябе, знайдзі сваю сілу і пакажы сабе лепшага сябе. Гэта тваё бяспечнае месца для ціхага дыялогу.
💕 Астравок шчырасці - тут гавораць шэптам паперы і чарнілаў. Тут можна быць слабым, моцным, разгубленым ці ўдзячным. Твой голас важны, нават калі ён без імя. Цябе тут абавязкова выслухаюць, а, галоўнае, пачуюць.
👍Мы ствараем асяроддзе, дзе шануюць асобу і паважаюць адрозненні.🫶 Далучайся!👏 Мы працягваем ствараць новыя інтэрактыўныя зоны даверу. Чакаем новых ідэй і прапаноў!

разгарнуць » / « згарнуць