Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

прыём у 10 клас

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія №9 г.Мінска” аб’яўляе прыём жадаючых навучацца ў X-XI класах

 

Пералік прадметаў, якія плануюцца для вывучэння на павышаным узроўні ў 2020/2021 навучальным годзе:

- англійская мова;

- матэматыка;

- беларуская мова.

Папярэдні варыянт профільнага класа:

Англійская мова і матэматыка -на павышаным узроўні вывучае група з 6-8 чалавек.

Беларуская і англійская мовы - на павышаным узроўні вывучае група з 6-10 чалавек.

 

Прыём заяў і дакументаў у X-XI класы будзе ажыццяўляцца дырэктарам з 15.06.2020

Без іспытаў прымаюцца вучні, якія завяршылі навучанне і выхаванне ў гімназіях на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

На свабодныя месцы залічэнне адбываецца на конкурснай аснове.

Конкурсныя іспыты на вольныя месцы ў X-XI класы гімназіі пройдуць наступныя тэрміны:

18.08.2020 і 20.08.2020 - матэматыка (пісьмова), руская мова (пісьмова), беларуская мова (пісьмова), замежная мова (вусна), біялогія (пісьмова), фізіка (пісьмова), хімія (пісьмова);

24.08.2020 - рэзервовы дзень.

Час пачатку конкурсных іспытаў - 09.00.

На конкурс да 16.08.2020 г.прадстаўляецца:

- заява (па прапанаваным ўзоры) на імя дырэктара;

- пасведчанне аб заканчэнні базавай школы і партфоліо дасягненняў вучня;

- характарыстыка.