
Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе
Адным з асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі з'яўляецца забеспячэнне дзейнасці ўстаноў адукацыі па выхаванні навучэнцаў, у тым ліку па фарміраванні ў дзяцей і вучнёўскай моладзі грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці, духоўна-маральных каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця.
Выхаванне - гэта мэтанакіраваны працэс фарміравання духоўна-маральнай і эмацыйна-каштоўнаснай сферы асобы навучэнца.
Мэта і задачы выхаваўчай работы на 2025/2026 навучальны год
Мэта:
стварэнне цэласнай прасторы для духоўна-маральнага развіцця і выхавання навучэнцаў, якая спрыяе іх асобаснаму росту, аказанне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхавання і станаўлення маральнага, ініцыятыўнага, творчага, актыўнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з выразна выяўленай пазітыўнай грамадзянскай пазіцыяй, здольнага да самаўдасканалення - у духоўна-маральнай, грамадзянска-патрыятычнай і прававой асвеце, які ўсведамляе адказнасць за сучаснасць і будучыню сваёй краіны.
Задачы:
- садзейнічаць фарміраванню асобы будучага актыўнага грамадзяніна, здольнага распрацоўваць стратэгію паводзін, ажыццяўляць маральны выбар і несці за яго адказнасць;
- развіваць і ўмацоўваць традыцыі адукацыйнай установы як асновы інтэлектуальнага і духоўна-маральнага развіцця-дзіцяці;
- удасканальваць сістэму патрыятычнага выхавання, фарміраванне лідарскіх якасцей і развіццё ўласных ініцыятыў у рамках узаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі, праз вучнёўскае самакіраванне;
- умацоўваць адносіны да сям'і як асновы грамадства, засваенне маральных каштоўнасцей сямейнага жыцця: каханне, клопат, працяг роду, узаемадапамога і інш.;
- прадоўжыць работу па прафілактыцы правапарушэнняў і безнагляднасці, узнікненні нефармальных моладзевых груповак на аснове развіцця супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі, забеспячэння міжведамаснага ўзаемадзеяння, удасканаленне форм і метадаў суправаджэння непаўналетніх.
Напрамкі выхаваўчай работы ў гімназіі: грамадзянска-патрыятычнае, ідэалагічнае, маральнае, эстэтычнае выхаванне, выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы, культуры здаровага ладу жыцця, гендэрнае, сямейнае, працоўнае і прафесійнае, экалагічнае выхаванне, выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці, культуры побыту і вольнага часу.
Тэматыка інфармацыйных гадзін у 2 паўгоддзі 2025/2026 навучальнага года
Тэматыка класных гадзін у 2 паўгоддзі 2025/2026 навучальнага года