Сінявокая Беларусь… Скрыжаванне Еўропы. Змяшэнне народаў і рэлігій. Край блакітных азер, рэліктавых лясоў, унікальных запаведнікаў, цудоўных замкаў, казачных палацаў, дагледжанных сядзіб, велічных храмаў, шыкоўных музейных комплексаў… усе гэта дасталася нам у спадчыну ад продкаў і з’яўляецца нашым здабыткам.
Чаму аўтары прапануюць 99 найбольш знакамітых гісторыка-культурных, прыродных і ландшафтных аб’ектаў? Па-першае. 99 – сакральная лічба. Якая паказвае на тое, что спіс няпоўны, патрабуе дапаўнання. А, значыць, і гэта па-другое, кожны чытач мае права знайсці ўласны соты варыянт. Такім месцам можа стаць ваша малая радзіма ці мілы сэрцу куток. Убачаны ў падарожжах, невялікае мястэчка, вясковая цэркаўка ці касцел. Альбо старадаўні дом, цудам ацалелы ў ваеннае ліхалецце. Які ўтульна прымасціўся на вузкай вулачцы…
Галоўная ж задача кнігі – натхніць чытача на займальнае падарожжа па Беларусі. Зацікавіць і падштурхнуць да больш уважлівага вывучэння нашай гісторыі, культуры, геаграфіі і прыродазнаўства.
разгарнуць » / « згарнуць