Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназію ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Для паступлення у гімназію неабходны наступныя дакументы:
- заява законных прадстаўнікоў;
- пасведчанне і копія пасведчання аб нараджэнні непаўналетняй асобы;
- пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пры прыёме ў Х, ХІ клас для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіі);
- ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання з выведзеным сярэднім балам (акругленым да дзясятых доляў ліку) за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі (пры прыёме ў V–ІХ класы для атрымання базавай адукацыі ў гімназіі, пры прыёме ў ХІ клас для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіі);
- медыцынская даведка аб стане здароўя.
Даты правядзення ўступных іспытаў будуць размешчаны пазней.
Тэлефоны для даведак: 283 04 21 – дырэктар гімназіі Мяцельскі А. А.