Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

30.05.26

МОЙ ШЛЯХ ДА МУЗЕЯ ГІСТОРЫІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

Шлях...
🔴У кожнага з нас ён свой... Нехта прыходзіць у музей у сталым узросце, таму што НЕ МОЖА і НЕ ХОЧА ЗАБЫЦЬ сваю гісторыю і ГІСТОРЫЮ СВАЁЙ КРАІНЫ.
🔴Нехта прыходзіць, калі РАЗУМЕЕ, што яму неабходна даведацца пра гэтую вайну як мага больш.
🔴А камусьці трэба ДАПАМАГАЦЬ гэты шлях, СВОЙ ШЛЯХ, ЗНАЙСЦІ...


📌Навучэнцы 3 "А" класа з класным кіраўніком А.К.Сакаловай наведалі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны:
🔸пазнаёміліся з напрамкамі партызанскага руху і гісторыяй Вялікай Перамогі;
🔸убачылі ваенную тэхніку і збудаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, даведаліся пра падзеі і абарончыя баі ў першыя месяцы вайны і неймаверныя цяжкасці, з якімі сутыкнуліся нашы абаронцы ў бітвах з фашысцкімі захопнікамі.

⭐️Гераічнае мінулае навекі застанецца ў народнай памяці як слава ветэранам, як боль страт. ♥️Захоўваючы памяць аб страшнай вайне і подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, мы вучымся шанаваць мір.🕊