🔺У межах рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «ВНЕзависимости» навучэнцы 7–11 класаў паглядзелі дакументальны фільм «ЭЙФОРИЯ ЗЛА: как убивает наркота».
🔺Гэта стужка — суровая праўда пра тое, як адна памылка і ілюзорная «эйфарыя» незваротна руйнуюць здароўе, мары і будучыню. Падлеткі ўбачылі рэальныя наступствы наркаспажывання і зламаныя лёсы тых, хто стаў ахвярай залежнасці.
Прагляд прымусіў кожнага задумацца пра каштоўнасць жыцця і адказнасць за свой выбар. Помніце: сапраўдная свабода — гэта жыццё без наркотыкаў! 🚫💊
