🔥 Навучэнцы 5 "Б" i 5 "В" классаў наведалі сёння Цэнтр бяспекі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях👩🚒. Экскурсія прайшла ў адукацыйных мэтах, каб навучэнцы пазнаёміліся з работай ратавальнікаў, іх абсталяваннем і сучаснымі тэхналогіямі, што выкарыстоўваюцца ў надзвычайных сітуацыях.🚨
🔥 У ходзе візіту гімназісты ўбачылі абсталяваныя навучальныя зоны, майстар-класы па аказанні першай дапамогі і сустрэчы з супрацоўнікамі МНС👩🚒, якія распавядаюць аб прафілактыцы і рэагаванні на НС🧯. Навучэнцы даведаліся пра важнасць захавання правілаў бяспекі і ролі службы выратавання ў забеспячэнні грамадзянскай абароны.
🔥 Наведванне цэнтра стала неабходным вопытам для гімназістаў, пашырыла іх веды аб бяспецы, а таксама натхніла іх на далейшае вывучэнне мужных прафесій.
