🇧🇾Пошукавы атрад гімназіі "Вандроўнікі" прымае ўдзел у гарадской ваенна-патрыятычнай акцыі "Зорны паход-2026. Пакаленне будучыні."
🇧🇾На гэтым тыдні ў рамках акцыі членамі атрада здзейснена двухдзённая экспедыцыя па загадзя распрацаваным маршруце «За штурвалам гісторыі: экскурсія ў неўміручасць»: дзень 1. “Мінск: крылы Айчыны”, дзень 2. “Баранавічы: крылы Памяці”.🛫
🇧🇾У нас атрымалася самае сапраўднае тэматычнае падарожжа па месцах, звязаных з імёнамі легендарных беларускіх лётчыкаў — ад герояў Вялікай Айчыннай вайны да сучасных абаронцаў мірнага неба Беларусі, падарожжа, якое аб'яднала сталіцу г.Мінск і авіяцыйную сталіцу Беларусі г.Баранавічы.
🇧🇾Мы наведалі больш за 40 памятных аб'ектаў, прынялі ўдзел у жалобным мерапрыемстве, прымеркаваным да 5-годдзя трагедыі над Баранавічамі, усклалі кветкі на месцы гібелі першага героя Беларусі У.Карвата, наведалі былыя канцлагеры і месцы масавага знішчэння людзей падчас Вялікай Айчыннай... 💪На маршруце было шмат сустрэч і знаёмств, незвычайных адкрыццяў і эмоцый.
🇧🇾А самае галоўнае, што ўдзельнікі экпедыцыі ўстанавілі непазрыўную сувязь пакаленняў лётчыкаў, якія цаной свайго жыцця абаранялі мірнае неба над Беларуссю ў розныя перыяды гісторыі. Атрад не проста прайшоў па машруце, правёў агляд помнікаў, наведванне аб'ектаў, а здзейсніў поўнае пагружэнне ў гісторыю мужнасці, прафесіяналізму і самаахвярнасці і аддаў даніну памяці і павагі тым, каму мы абавязаны мірным небам над нашай Беларуссю.
Мы помнім!
