Напярэдадні летніх канікул у гімназіі прайшоў агульнагімназічны бацькоўскі сход. Перад законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў выступілі эксперты і суб'екты прафілактыкі:
👩💼Шыбека Інэса Генадзьеўна, намеснік старшыні КДН адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска;
👮♀️Максімовіч Юлія Міхайлаўна, інспектар ІСН Першамайскага РУУС г.Мінска.
У цэнтры ўвагі:
🔹 арганізацыя бяспечнага адпачынку дзяцей і падлеткаў у летні перыяд;
🔹 прафілактыка наркаспажывання сярод моладзі (акцыя «ВНЕзависимости»);
🔹 абарона палавой недатыкальнасці непаўналетніх;
🔹 прававая адказнасць за неабдуманыя ўчынкі і «жарты» з законам;
🔹 папярэджанне адміністрацыйных і крымінальных правапарушэнняў.
Галоўная думка сустрэчы засталася нязменнай: толькі праз давер, пастаянны дыялог і асабісты прыклад дарослых мы зможам забяспечыць нашым дзецям бяспечную будучыню. 🛡️☀️
