Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

16.05.26

✨ СЯМ'Я — ГЭТА СВЯТЛО ДАБРЫНІ ✨

👨‍👩‍👧‍👦У рамках святкавання Дня сям'і ў гімназіі адбыўся вялікі дабрачынны кірмаш! 🏠❤️

💜Навучэнцы разам з бацькамі і настаўнікамі аб’ядналіся, каб падзяліцца цеплынёй сваіх сэрцаў з тымі, хто ў гэтым мае патрэбу. Выказваем бязмежную ўдзячнасць кожнай сям'і, якая сёння прынесла драбнічку свайго ўласнага дабра, клопату і ўвагі тым, каму яны асабліва патрэбны!

💜Усе сабраныя сродкі будуць пералічаны дзецям, якія маюць цяжкія праблемы са здароўем. Кожны ваш унёсак — гэта кропля надзеі і любові ў агульным моры чалавечай дабрыні. 🕊💎

🪷Дабрачыннасць — гэта не толькі дапамога, але і магчымасць адчуць, што наша гімназійная сям'я здольная зрабіць свет лепшым.

🦋Памятайце: дабро заўсёды вяртаецца, і яго ніколі не бывае шмат! ✨