Экскурсія ў Музей грошай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь: падарожжа праз стагоддзі.
📌Сення навучэнцы 8-9-х класаў наведалі Музей грошай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь - месца, дзе ажывае фінансавая гісторыя краіны.
📌Экскурсія стала сапраўдным адкрыццём для гімназістаў: навучэнцы даведаліся, як развіваўся грашовы абарот, якія манеты і банкноты былі ва ўжытку на тэрыторыі Беларусі ў розныя эпохі, што хаваецца за звыклымі сімваламі на сучасных грошах.
