🌸Напярэдадні 9 Мая вучні 7 «А» і 7 «Б» класаў наведалі мемарыяльны комплекс «Яма» — месца глыбокага смутку і незгасальнай памяці. 🥀
🌺🌺Гімназісты ўсклалі кветкі да манумента «Апошні шлях», ушанаваўшы памяць ахвяр Мінскага гета і герояў Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання. 🕊
💪Для нашых вучняў гэта не проста экскурсія, а даніна павагі тым, хто падарыў нам мірнае неба. Мы памятаем і ганарымся! 🇧🇾✨
