Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

02.05.26

Урочышча "Благаўшчына"

Беларусь памятае. Беларусь смуткуе..

Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі навучэнцы 5 "Б" і 5 "В" класаў аддалі даніну павагі загінулым у гады Вялікай Айчыннай: гімназісты наведалі мемарыяльны комплекс "Благаўшчына",🕯які ўзведзены на тым месцы, дзе падчас вайны адбываліся масавыя расстрэлы мірных жыхароў, а таксама яўрэяў...

В ходе следствия и на основании архивных актов комиссий 1944 года установлено, что на территории мемориального комплекса «Благовщина» нацистами и их пособниками производились массовые расстрелы. Здесь, с 1941 по 1943 годы, было уничтожено 150 000 евреев и белорусов из дальних стран и из минских пригородов, взрослых и детей. Их тела были закопаны, а во время немецкого отступления в 1944 году - сожжены (так нацисты скрывали следы своих преступлений).

Усё, што нагадвала пра страшныя падзеі на гэтым месцы, - гэта мемарыяльны камень, усталяваны ў 2002 годзе. У 2018 годзе адбылося адкрыццё Мемарыяльнага комплексу "Благаўшчына". Дзеці прайшлі праз чатыры стылізаваныя бетонныя вагоны, трапілі ў своеасаблівы “апошні шлях” тых, хто ішоў на расстрэл, убачылі пустыя надмагільныя камяні, на якіх ніколі нічога не будзе высечана...