Для навучэнцаў 5–11 класаў праведзена творчая ізатэрапеўтычная акцыя «Малюнкі на асфальце».
🌈Дзеці праз малюнак выказвалі свае пачуцці, разуменне дабрыні, сяброўства і ўзаемапавагі.
Асфальт каля гімназіі ператварыўся ў сапраўдную алею пазітыўных эмоцый, дзе галоўнай ідэяй стала думка: “Дабро пачынаецца з мяне!”
⭐️Такія творчыя формы работы дапамагаюць дзецям вучыцца бачыць свет без гвалту, развіваць эмпатыю, давер і імкненне ствараць вакол сябе атмасферу дабрыні.
