#ДзеньРоднагаСвайго
Я жыву ў нашай роднай Беларусі
І сваёй Радзімай любай ганаруся.
Размаўляць на роднай мове мне не сорам,
Хай узлятае мая песня над прасторам.
📝Мова з’яўляецца часткай культуры. Няхай роднае слова гучыць у кожным кутку нашай краiны, аб'ядноўвае і прыносіць радасць! Няхай кожны дзень напаўняе вочы святлом, сэрца - цяплом, а душу - шчасцем!
З задавальненнем прадаўжаем удзел у акцыі "Кожная пятніца – роднае, сваё!". 🟥ПАЧУЙЦЕ жывое беларускае слова ад навучэнкі 8 “А” класа Весны Жагалік. Дазвольце гэтымі разважлівымі радкамі нагадаць пра гісторыю і прыгажосць нашай слаўнай Беларусі!
Калі любіш Радзіму- пачні з павагі да яе мілагучнага слова!
Далучайцеся да ўдзелу ў акцыі! Атрымаўшы ўражанні, дашліце нам свае водгукі, фота ці відэа з любімыміі вершамі, песнямі, уласнымі падарожжамі! І мы абавязкова апублікуем гэта ў нашым канале.
Мы запрашаем
і з радасцю чакаем
менавіта вашага ўдзелу!