Сёння ў 1 «Б» класе прайшла незвычайная і вельмі карысная гульня «Шкодныя звычкі нам не сястрычкі». 🍏✨
Нашы першакласнікі ў гульнявой форме вучыліся адрозніваць карысныя справы ад шкодных. Разам мы разважалі, чаму трэба сябраваць з чысцінёй, спортам і вітамінамі, і чаму дрэнныя звычкі — зусім нам не сябры! 🍎🏃♂️🧼
