#адукацыйнытурызм
💥Да дня бясплатнага наведвання музеяў далучыліся навучэнцы 5"Б" і 5 "В" класаў і наведалі Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
✅Гімназісты падчас экскурсіі даведаліся, што самую вялікую калекцыю складаюць кнігі, сярод якіх чатыры экзэмпляры адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў класіка беларускай літаратуры «Вянок» з яго аўтографамі, кнігі круга чытання паэта, літаратура пра яго жыццё і творчасць і іншыя.
✅Экскурсавод звярнула ўвагу вучняў на калекцыі рукапісаў і асабістых дакументаў сям'і Багдановічаў і іх сваякоў.
🤩Экскурсія атрымалася цікавай і змястоўнай! Творы Максіма Багдановіча навучэнцам ужо знаёмы, а сёння ў іх адбылося знаёмства з самім аўтарам.
