Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

25.02.26

Музейная прастора сталіцы

#адукацыйнытурызм

🤩Да дня бясплатнага наведвання музеяў далучыліся сёння навучэнцы 8 "А" класа і наведалі Літаратурны музей Петруся Броўкі, першым дырэктарам якога была жонка паэта Алена Міхайлаўна.

🤩Пятрусь Броўка – сын складанай эпохі, што ўвабрала ў сябе стварэнне і разбурэнне, надзеі і расчараванне. Яго жыццё можна разглядаць як праекцыю бытнасці цэлага пакалення не толькі беларусаў, але і іншых народаў-суседзяў, якія воляю лёсу падзялілі складаны паварот еўрапейскай гісторыі. Ад вясковага пастуха – да старшыні сельскага савета, ад рэдактара газеты – да кіраўніка Саюза беларускіх пісьменнікаў. Высокія званні і прызнанне грамадзянскіх заслуг... Што ёсць квінтэсенцыя паэтычнага шчасця? Пятрусь Броўка бачыў сваё шчасце ў працы, у неспатольнай смазе стварэння, у адчуванні крокаў эпохі. Паэзія Петруся Броўкі — гуманістычная па змесце і акрыленая па духу. Часам наіўная і рамантычная, але заўсёды шчырая. Такая, які ён быў сам.


🤩Дакументальная экспазіцыя музея падрабязна пазнаёміла гімназістаў з жыццёвым і творчым шляхам П.Броўкі, з маляўнічымі краявідамі тых найпрыгажэйшых мясцін, дзе ён нарадзіўся і пабываў.Навучэнцы змаглі ўбачыць асабістую біліятэку і рабочы кабінет народнага паэта Беларусі. Захаваўся ў музеі той інтэр’ер, дзе ўсе рэчы і мэбля стаяць на сваіх месцах, як і пры жыцці паэта.