#тэматычныя_заняткі👨👩👧👦
💎“Інфа-компас”: шлях да ведаў пра сябе, сям’ю і Радзіму
🧭 У 6 “Б” класе адбылася незвычайная і вельмі пазнавальная класная гадзіна - інтэлектуальная віктарына “Інфа-компас” у рамках праекта “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма”.
🤝Шасцікласнікі падзяліліся на дружныя каманды і адправіліся ў падарожжа па інтэлектуальных станцыях.
💬Віктарына прайшла ў вельмі жывой, бадзёрай і дабрасуседскай атмасферы. Было і напружанае абмеркаванне, і радасць ад правільных адказаў, і ўзаемадапамога.
👫Кожная каманда паказала не толькі добрыя веды, але і ўменне працаваць разам.
