Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

20.02.26

Роднае! Сваё

📝Вершы ў маім сэрцы: паэтычны вечар, які саграваў ☕️

🧬Сёння ў сценах нашай гімназіі адбылося нешта асаблівае. Не проста сустрэча, а сапраўдны спадарожнік для душы - паэтычны вечар “Вершы ў маім сэрцы”, прымеркаваны да Дня роднай мовы.

🧬Утульная атмасфера, мяккае святло, пах травяной гарбаты, якая грэла да самых пальчыкаў ног... Але сапраўднае цяпло нараджалася ў сэрцах...

🧬Гімназісты з 6 “Б” класа чыталі вершы на роднай мове: чуліся і шэпт лесу, і шум хваляў Свіслачы, і ціхія роздумы пра каханне, і маладая зухавая заўзятасць...

👫"Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова", - Змітрок Бядуля.