Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

16.02.26

У АБ'ЕКТЫВЕ ПРАМЫСЛОВЫ ТУРЫЗМ

📝Навучэнцы 5 "А" класа здзейснілі падарожжа ў свет прафесій, наведаўшы паштовае аддзяленне "Галоўпаштамт". Рабят сустракала каманда беларускай пошты, якая правяла экскурсію па галоўным будынку пошты Мінска.

🏢Галоўпаштамт – цэнтральнае паштовае прадпрыемства Мінска, размешчанае на праспекце Незалежнасці. Яно было створана ў 1946 годзе і дагэтуль выконвае важную ролю ў арганізацыі паштовай сувязі горада. Тут можна адправіць лісты і пасылкі, скарыстацца тэлеграфнымі паслугамі, а таксама падключыцца да інтэрнэту. Будынак Галоўпаштамта з'яўляецца адным з знакавых архітэктурных аб'ектаў Мінска і ўключаны ў папулярныя экскурсіі па Беларусі.


🔗
Пяцікласнікі пазнаёміліся з арганізацыяй работы, спецыяльнасцямі паштовай службы, падпісалі паштоўкі сваім бацькам, прайшлі паспяхова квэст па гісторыі пошты.

➡️
А яшчэ гімназістаў уразіў сам будынак Галоўпаштамта, які з'яўляецца помнікам архітэктуры пяцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя.