⭐Дзмітрый Міхайлавіч Манкевіч.Сяржант. Кавалер ордэна Чырвонай Зоркі.
#Афганістан_у_лёсе_нашых_землякоў🔥
⭐Дзмітрый Манкевіч - выпускнік нашай гімназіі(былая СШ93) добраахвотнікам адправіўся выконваць воінскі абавязак у Афганістан: 177-ы мотастралковы полк 108-й дывізіі (в/ч пп 51863, г. Джабаль-Усарадж, правінцыя Парван).
⭐У маі 1981 года загадам па вайсковай частцы ён быў прызначаны камандзірам аддзялення з прысваеннем звання малодшага сяржанта. А праз некаторы час, за «адвагу, рашучасць, ініцыятыву і ўменне арыентавацца ў складаным становішчы», Дзмітрый стаў намеснікам камандзіра ўзвода, сяржантам. Сорак тры баявыя аперацыі сталі суровай школай, якую Дзмітрый прайшоў з гонарам.
⭐31 ліпеня 1981 года ў раёне кішлака Гульбахор цясніне Пяці Львоў падраздзяленне, у якім служыў сяржант Манкевіч, удзельнічала ў аперацыі па ліквідацыі буйной банды. Падчас пераследу група з шасці чалавек, адарваўшыся ад асноўных сіл, натыкнулася на загадзя падрыхтаваную засаду. Шквальны агонь ва ўпор. У першыя ж хвіліны ўсе шасцёра былі паранены. У гэтай крытычнай сітуацыі сяржант Манкевіч праявіў лепшую якасць камандзіра - стрыманасць і гатоўнасць да самаахвяравання. Ён здолеў вынесці параненага Тахіра Аюева да БТР. Член экіпажа, мінчанін Сяргей Германовіч, угаворваў Дзмітрыя: "Сядай, у нас ёсць месца!". Адказ быў імгненным і не дапускаючым пярэчанняў: "А як жа мае хлопцы?" І пабег назад, на поле бою, да пакінутых таварышаў.
⭐Ацаніўшы становішча, Дзмітрый прыняў адзінае дакладнае рашэнне. Яго апошняя каманда, пачутая выратаванымі ім салдатамі, назаўжды ўвайшла ў гісторыю подзвігу нашага выпускніка: "Адыходзьце, я прыкрыю". А сам застаўся. Прыняўшы ўвесь агонь на сябе, сяржант Манкевіч забяспечыў адыход і выратаванне сваіх таварышаў па службе і загінуў на полі бою ад смяротнага ранення. Дзмітрый не дажыў да свайго дваццацігоддзя ўсяго дзесяць дзён.
⭐Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1982 гады за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, сяржант Манкевіч Дзмітрый Міхайлавіч узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна).
⭐Дзмітрый назаўжды застаўся дзевятнаццацігадовым сяржантам, «Юным барабаншчыкам» з «Артэка», які прыняў на сябе самы цяжкі ўдар і стрымаў слова. Яго жыццё, якое ўвасобіла яго ж уласны дэвіз, стала часткай нашай агульнай гісторыі, часткай духу нашай установы, часткай памяці народа:
…Жизнь должна быть коротка и прекрасна. Жизнь свою надо прожить так, чтобы не было больно за бесцельно прожитые годы».
⭐Дзмітрый Манкевіч пражыў сваё кароткае жыццё менавіта так - сумленна, таленавіта, смела. Яго подзвіг - гэта ўрок гонару, мужнасці і вернасці таварышам. Ён назаўжды застаўся нашым выпускніком. І памяць аб ім вучыць новыя пакаленні галоўным каштоўнасцям: любові да Радзімы, павазе да сям'і і гатоўнасці прыйсці на дапамогу.
⭐Мы памятаем. Мы ганарымся.
