У рамках праекта «Архівы школе»📜 гімназісты 👩🎓мелі гонар наведаць Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь🏫 - адно з найважнейшых сховішчаў гістарычнай памяці краіны🇧🇾.
Гімназістам🎓 расказалі, як ствараліся першыя архіўныя фонды🗄, аб важнай ролі архіўных дакументаў🗃 у захаванні гістарычнай памяці і правамерным выкарыстанні інфармацыі📝. Навучэнцы🎓пазнаёміліся і з сучаснымі ўмовамі захоўвання каштоўных дакументаў🗃, даведаліся аб сістэмах іх каталагізацыі і захавання.🗄Асабліва ўразілі экспанаты, звязаныя з перыядам Вялікай Айчыннай вайны🎖. Сярод іх - асабісты дзённік📓 В.З. Каржа🎖, дзе захаваны асабістыя перажыванні і падзеі таго няпростага часу.
Экскурсія ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь🏫 пакінула ў удзельнікаў масу ўражанняў:🥹 яны ўсвядомілі які багаты і разнастайны пласт гісторыі📜 захоўваецца ў гэтых сценах, і адчулі павагу да працы архіўных работнікаў, якія беражліва захоўваюць нацыянальную спадчыну для будучых пакаленняў.👥
