🟥Менавіта пад такім дэвізам прайшоў займальны інтэрактыўны занятак «Будучыня краіны ў тваіх руках»💪 у 6 «Б» класе.
🟥Занятак прайшоў ў фармаце дынамічнай віктарыны і займальнай гульні. Шасцікласнікі падзяліліся на каманды і спаборнічалі ў веданні гісторыі і культуры нашай краіны, праяўляючы кемлівасць і логіку.
🟥Пасля вясёлай гульні гімназісты абмеркавалі важнае пытанне: а што я магу зрабіць для сваёй краіны?
🟥Занятак дапамог зразумець простую ісціну: росквіт краіны пачынаецца не з лозунгаў, а з асабістага выбару кожнага: са своечасова прыбранага смецця, з сумленнай вучобы, з добрага ўчынку і выбару справы па душы.
