Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

09.02.26

Наша творчая зброя супраць булінгу!

🤗 Што такое сапраўднае сяброўства? Навучэнцы 6-х класаў гімназіі ведаюць адказ, бо яны не толькі падтрымліваюць добрыя адносіны, але і ходзяць у госці адзін да аднаго на класныя гадзіны.

🤝 Разам яны стварылі плакаты, якія сталі агульным пасланнем супраць булінгу. Гэта быў не проста ўрок малявання, а сапраўдны мазгавы штурм!😍
Навучэнцы абмяркоўвалі, што такое булінг, якія словы раняць, як выглядае сапраўднае сяброўства. Прыдумвалі наймацнейшыя і добрыя слоганы. Малявалі сімвалы абароны, пісалі лозунгі і стваралі яркія, запамінальныя вобразы.

🎨📖Сумесная творчасць - магутны спосаб сказаць аб сур'ёзным. Гімназісты не баяцца казаць аб праблеме, таму што ведаюць, як яе вырашыць - РАЗАМ! 💪