✏️У гімназіі стартавала дзейнасць антынаркатычнага атрада «НаркаСТОП!», у склад якога ўвайшлі актывісты 10–11 класаў. Першым важным мерапрыемствам стала дыялогавая пляцоўка для вучняў 8–11 класаў. 🏅
✏️Падчас пляцоўкі гімназісты абмеркавалі сур’ёзныя наступствы ўжывання забароненых рэчываў і прававую адказнасць за іх распаўсюджванне. Хлопцы і дзяўчаты прыйшлі да высновы, што спорт, творчасць і карысныя хобі — гэта лепшая альтэрнатыва шкодным звычкам. 🌿🚭
💡Актывісты атрада заклікалі равеснікаў быць адказнымі за свой лёс і заўсёды рабіць выбар на карысць здаровай будучыні. 🌎
