✅ Сёння гімназісты 🎓 мелі ўнікальную магчымасць прыняць удзел у Дні адчыненых дзвярэй🚪 у Першамайскім аддзеле👮♂️ Следчага камітэта г. Мінска⚔️. Гэтае мерапрыемства стала цудоўнай магчымасцю для маладых людзей бліжэй пазнаёміцца з адной з найважнейшых і адказных прафесій - следчага. 🕵️♂️
✅ Падкрэслены такія важныя якасці як сумленнасць, адказнасць і аналітычнае мысленне🧠 для тых, хто хоча звязаць сваё жыццё з гэтай прафесіяй.
✅ Гімназісты праслухалі невялікую лекцыю аб прафесіі следчага🫡, атрымалі інфармацыю аб тым, дзе можна прайсці навучанне на следчага🎓. У Беларусі падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца ў некалькіх ВНУ🎓, сярод якіх Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт👩🎓, Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў👮♂️ і інш.
Гэта падзея стала важным крокам у курс на развіццё патрыятызму🫡 і прафесійнай арыентацыі моладзі Рэспублікі Беларусь.
