✔️Класныя кіраўнікі гімназіі не спыняюцца і працягваюць праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках тыдня інфармацыйнай бяспекі. Дзень быў напоўнены карыснымі заняткамі для навучэнцаў!
🔹 У 7 «В» класе прайшоў квіз «Кiбербяспека: не вер, правер!» — гульнявыя пытанні дапамаглі хлопцам і дзяўчатам развіць інтуїцыю ў сетцы.
🔹 У 9 «Б» класе ладзілася інтэрактыўная віктарына «Бяспечны Інтэрнэт», дзе ўсе разам разбіралi рызыкі і правілы сеткавай культуры і бяспекі.
🔹 У 11 «А» класе інтэрактыўны занятак аб'яднаў аднакласнікаў за складаннем буклета «Этыка ў Інтэрнеце для падлеткаў». Навучэнцы стварылі ўласныя памяткі!
Беражыце сябе і свае асабістыя інфармацыйныя дадзеныя! Простыя правілы — лепшы шчыт ад кiберпагроз. 🌐🔒
