✅У рамках тыдня інфармацыйнай бяспекі "Бяспечны Інтэрнэт" 🔒 з навучэнцамі 5 "Б" і 5"В" прайшла карысная інтэрактыўная пяціхвілінка бяспекі на тэму "Правілы зносін у iнтэрнэце": навучанне вучняў правілам адказнага і бяспечнага карыстання паслугамі Iнтэрнэт і мабільнай (сотавай) сувязі 📲.
✅Гэтая кароткая, але важная гутарка стала часткай прафілактычнай работы 🛡 па фарміраванні ў вучняў навыкаў бяспечных і правільных паводзін у анлайн-прасторы.
✅Падчас пяціхвілінкі навучэнцам было прапанавана далучыцца да інтэрактыўных практыкаванняў 🎯 і абмеркаванняў. Напрыклад, гімназісты🧔 дзяліліся прыкладамі 📃 асабістых сітуацый, звязаных з інтэрнэт-зносінамі, а таксама прапаноўвалі спосабы вырашэння патэнцыйных канфліктных сітуацый.
Удзел у падобных кароткіх, але змястоўных гутарках спрыяе развіццю ў школьнікаў 🧒 крытычнага мыслення 🤔 і павышэння свядомасці 🧠 у анлайн-прасторы.
