🔥Любоў да Радзімы пачынаецца ў сям'і, з ведання гісторыі свайго роду. Важна захаваць тое малое, індывідуальнае, блізкае кожнай сям'і, тады і наша Радзіма захавае сваю непаўторнасць і самабытнасць.
⭐️🇧🇾БЕЛАРУСЬ ПАМЯТАЕ. ПАМЯТАЕМ КОЖНАГА. 🇧🇾⭐️НАШЫМ РОДНЫМ І БЛІЗКІМ, ГЕРОЯМ СЕМ'ЯЎ ГІМНАЗІСТАЎ І НАСТАЎНІКАЎ, ПРЫСВЯЧАЕЦЦА...⭐️у рамках нацыянальнага праекта гімназісты і педагогі расказваюць пра гісторыю Вялікай Перамогі ў лёсе іх сем'яў у гімназічным праекце "Родные лица Победы": 16 новых імён і гісторый у экспазіцыі "В строю всегда, в памяти навечно".
⭐️Сёння мы не маем права забываць падзеі 80-цігадовай даўніны. Памятаць мінулае – гэта не значыць чапляцца за старое, гэта значыць ісці наперад, абапіраючыся на шматгадовы вопыт папярэдніх пакаленняў, без якога няма будучыні нашай краіны, нашых сем'яў, нашых дзяцей...
🔥Памяць - гэта падзяка,
🔥Памяць - гэта абавязак,
🔥Памяць - гэта жыццё…
⭐️✨✨✨✨✨⭐️
З павагай, удзельнікі гарадской акцыі "Зорны паход-2025.Пакаленне будучыні".
раскрыть » / « свернуть