1. У адпаведнасці з п.1 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, з п.72 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09 2022 г. №322 (далей – Палажэнне аб УАСА), Інструкцыяй аб парадку ўліку дзяцей, з мэтай атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 №285 (далей - Інструкцыя) у 1 клас прымаюцца асобы, якім на пачатак адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць або (па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў) больш гадоў. Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у 1 клас дзіцяці, якому шэсць гадоў споўніцца ў бягучым каляндарным годзе.
2. Прыём асоб ва ўстановы адукацыі для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, патрабаваннямі да напаўняльнасці класаў.
3. На падставе рашэння адміністрацыі Першамайскага раёна (выпіска з рашэння ад 24.03.2026 "Аб замацаванні мікрараёнаў за ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі Першамайскага раёна г.Мінска на 2026/2027 навучальны год") да Гімназіі №9 г.Мінска імя Д.М.Манкевіча адносяцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна:
вул. Лагойскі тракт, д. 24, д. 26, д. 28/1, д. 28/2, д. 28/3, д. 30/1, д. 30/2, д. 30/3, д. 30/4, д. 32/1, д. 32/2, д.32/3, д. 34/1, д. 34/2
вул. Каліноўскага, д. 1, д. 3, д. 5, д. 33, д. 35, д. 37,д. 41, д. 43, д. 45, д. 49.
вул. Сядых, д. 4, д. 6, д. 8, д. 12 А, д. 14, д. 14А, д. 14Б, д. 14В, д. 16, д. 18, д. 20, д. 22, д. 24, д. 26, д. 26А, д. 28, д. 30, д. 32, д. 34, д. 36, д. 38, д. 38А, д. 44, д. 46.
4. Законнымі прадстаўнікамі ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня бягучага года падаецца заява на імя кіраўніка і прадстаўляюцца дакументы.
5. Калі Вы пражываеце ў іншым месцы, але жадаеце навучацца ў нашай установе, гэта магчыма пры наяўнасці ва ўстанове адукацыі свабодных вучнёўскіх месцаў. Для гэтага неабходна звярнуцца пад час прыёму з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2026 г. да кіраўніка ўстановы з адпаведнай заявай. Прыём дакументаў і заяў для залічэння адбываецца ў перыяд з 17 жніўня па 28 жніўня 2026 г.
Прыём грамадзян дырэктарам гімназіі
1-я серада – 08.00 – 13.00
2-я серада – 08.00 – 13.00
4-я серада – 15.00 – 20.00
5-я серада – 08.00 – 13.00
3-я субота – 09.00 –13.00
раскрыть » / « свернуть