
Для кагосьці гімназічныя гады - мінулае, для кагосьці – цяперашні час, а для кагосьці яны яшчэ наперадзе. Але яно, гімназічнае жыццё, не спыняецца, яно развіваецца і змяняецца, дыхае, бурліць і захоплівае. Дык няхай дыханне нашай гімназіі распаўсюдзіцца і на Вас, хай хоць на імгненне нашы радасці стануць вашымі.
Дырэктар гімназіі Т.І.Касцюк
Традыцыі
Важным сродкам выхавання ў гімназіі з'яўляюцца традыцыі, якія не толькі фарміруюць агульныя інтарэсы, надаюць пэўную трываласць жыццядзейнасці гімназіі, але і надаюць тое асаблівае, непаўторнае, што адрознівае нашу гімназію ад іншых і тым самым гуртуе гімназічны калектыў, узбагачаючы яго жыццё.
Да багатых гімназічных традыцый можна аднесці як мерапрыемствы, якія праводзяцца штогод, так і сістэму адносін, якая склалася паміж настаўнікамі, навучэнцамі і бацькамі. Стала добрай традыцыяй правядзенне бацькоўскіх субот, справаздачных канцэртаў для бацькоўскай грамадскасці, сустрэч з ветэранамі, выстаў творчых работ навучэнцаў, прадметных і выхаваўчых тэматычных дзён і дэкад. Распачата праца па стварэнні летапісу гімназіі.
На працягу дзейнасці гімназіі нашы навучэнцы з’яўляюцца прызёрамі і пераможцамі раённых і гарадскіх алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, гарадскіх і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.

Гімназія сёння
Наша гімназія - гэта адукацыйная ўстанова, якая забяспечвае пераход да новай якасці адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця праз фарміраванне адказнасці за агульную справу, развіццё матывацыі дасягнення поспеху ў кожнага суб’екта адукацыйнага працэсу па павышэнні якасці адукацыі. Гімназія забяспечвае запыты на шырокі спектр моўнай падрыхтоўкі. Навучэнцы маюць магчымасць вывучаць 2 замежныя мовы: англійскую і кітайскую.
У гімназіі:
- арганізавана кваліфікаваная праца псіхолага і педагогаў па выяўленні і развіцці індывідуальных здольнасцяў навучэнцаў;
- ажыццяўляецца пільны кантроль за здароўем дзяцей;
- прадастаўлена магчымасць атрымаць шырокі спектр ведаў па ўсіх прадметах кожнаму гімназісту;
- рэалізуецца інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання і развіцця камунікатыўнай кампетэнтнасці навучэнцаў у сістэме ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і дзіцячых, моладзевых грамадскіх аб'яднанняў»;
- арганізавана супрацоўніцтва з Інстытутам Канфуцыя пры Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, з Беларускім дзяржаўным універсітэтам з мэтай павышэння папулярызацыі кітайскай мовы.
Нашы настаўнікі – наш гонар
У гімназіі працуе калектыў высокакваліфікаваных педагогаў. 75 % настаўнікаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі, 98% - вышэйшую адукацыю. З мэтай якаснага забеспячэння прафесійнага росту педагогаў у гімназіі створана 5 метадычных аб'яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў.
Місія
Сёння гімназія - гэта сусвет, дзе свет дарослых і свет кожнага дзіцяці зліваюцца ў адзінае цэлае. Высокія духоўныя і маральныя прынцыпы педагогаў, навучэнцаў, бацькоў ствараюць атмасферу дзяцінства, у якой фарміруюцца якасці навучэнцаў, іх культура, матывацыя да адукацыі, разуменне яго каштоўнасці. Гімназія - гэта тое месца, дзе зараджаецца будучыня Беларусі, дабрабыт будучых пакаленняў.
Прадмет, мэта і задачы дзейнасці
Прадметам дзейнасці гімназіі з'яўляецца забеспячэнне атрымання вучнямі якаснай адукацыі на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
Мэта дзейнасці
забеспячэнне якасці адукацыі, павышэнне яе эфектыўнасці ў адпаведнасці з сучаснымі адукацыйнымі патрабаваннямі асобы і дзяржавы.
Асноўныя задачы дзейнасці
- павышаць якасць адукацыі як неабходную ўмову падрыхтоўкі навучэнцаў да самастойнай дзейнасці ва ўмовах сучаснага тэхналагічнага соцыума;
- удасканальваць арганізацыйную, аналітычную, прагназуючую дзейнасць кіраўніцтва гімназіі і творчую практыка-арыентаваную дзейнасць метадычных аб’яднанняў;
- развіваць і ўдасканальваць інфармацыйнае асяроддзе гімназіі як навучальны рэсурс павышэння якасці адукацыі;
- працаваць над павышэннем якасці псіхолага-педагагічнага суправаджэння навучэнцаў для забеспячэння пераемнасці на ўсіх узроўнях адукацыі;
- удасканальваць сістэму выхаваўчай работы, развіццё вучнёўскага самакіравання;
- забяспечваць бяспечныя ўмовы адукацыйнага працэсу, ахову жыцця і здароўя навучэнцаў і работнікаў гімназіі;
- папаўняць і абнаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу гімназіі.
Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці
- стварэнне здароўезберагаючай прасторы як фактара забеспячэння аховы і ўмацавання здароўя ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;
- выхаванне падрастаючага пакалення ў кантэксце дзяржаўнай ідэалогіі, культурных традыцый краіны, на аснове ідэй, каштоўнасцей, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці;
- фарміраванне ключавых кампетэнцый навучэнцаў на аснове выкарыстання сучасных педагагічных тэхналогій;
- эфектыўнае ўкараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій для паспяховага інтэлектуальнага і творчага развіцця асобы навучэнца і настаўніка;
- ажыццяўленне сістэмнага маніторынгу эфектыўнасці работы гімназіі па забеспячэнні якасці адукацыі.
Гісторыя гімназіі
- 1964 год – заснавана сярэдняя школа № 93
- 1991 год – атрыманы статус гімназіі № 93 з беларускай мовай навучання і з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы і нямецкай мовы на базавым узроўні
- 1998 год – прысвоены парадкавы нумар гімназія № 9
- 2006 год – перайменаванне ў дзяржаўную установу адукацыі “Гімназія № 9 г. Мінска”
- 2006 год – адкрыццё класаў з агульнаэстэтычным накірункам
- 2011 год – атрыманне сертыфікату аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду
- 2016 год – aтрыманне сертыфікату аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду
- 2018 год – Грант Мінгарвыканкама. інавацыйны праект “Музей як рэсурс развіцця суб’ектаў адукацыйных адносін”.Качаванава Г.А., настаўнік гісторыі і грамадазнаўства;
- 2019 год – Грант Мінгарвыканкама. Інавацыйны праект “Укараненне мадэлі кіравання працэсам стварэння асяроддзя фарміравання нацыянальнай самасвядомасці ў суб'ектаў адукацыйных адносін”. Касцюк Т.І., дырэктар гімназіі.
- 2021 год – aтрыманне сертыфікату аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду
______________________________________________________________________________
НА СТАРОНКАХ САЙТА ВЫ ЗНОЙДЗЕЦЕ ЎСЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПРА НАШУ ГІМНАЗІЮ, ГІСТОРЫЮ ГІМНАЗІІ, НАШЫ ДАСЯГНЕННI, ПРА ЛЕПШЫХ ПЕДАГОГАЎ І НАВУЧЭНЦАЎ І ІНШУЮ КАРЫСНУЮ IНФАРМАЦЫЮ
Тэлефон для даведак: 8 (017) 243 - 04 - 21
Наш адрас: г.Мінск, Першамайскі раён, вул. Сядых, 10