Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

09.10.20

МАРАФОН ПАСПЯХОВЫХ ПРАКТЫК СПЕЦЫЯЛІСТАЎ У СФЕРЫ АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЫ З МОЛАДДЗЮ

Вочны этап марафону адбудзецца 28 кастрычніка 2020 года

Мэта марафону - выяўленне і распаўсюджванне паспяховых практык у сферы арганізацыі працы з моладдзю.

Задачы Марафону:
 - развіццё партнёрскіх адносін і ўсталяванне перспектыўнага супрацоўніцтва паміж спецыялістамі па працы з моладдзю на прафесійнай аснове;
 - абмен вопытам у сферы арганізацыі працы з моладдзю;
 - кансультатыўная падтрымка спецыялістаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі інавацыйных моладзевых праектаў і ініцыятыў;
 - папулярызацыя прафесійнай дзейнасці спецыялістаў па працы з моладдзю.

Удзельнікі Марафону:
Спецыялісты, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы працы з моладдзю на прадпрыемствах і арганізацыях Рэспублікі Беларусь; супрацоўнікі дзяржаўных органаў, адказныя за рэгуляванне і кіраванне ў сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў рэгіёнах рэспублікі; лідары і актывісты моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў, работнікі ўстаноў адукацыі.

Марафон праводзіцца ў два этапы:
Першы (завочны) этап-з 21 верасня па 18 кастрычніка 2020 г.
Другі (вочны) этап-28 кастрычніка 2020 г. (on-line рэжым).
Вочны этап марафону праводзіцца ў форме Экспрэс-прэзентацый паспяховых практык у сферы працы з моладдзю, дыялогавых пляцовак па абмеркаванні і абагульненні вопыту ўкаранення ў практыку праектаў моладзевай працы.

Каардынаты арганізацыйнага камітэта марафону:
ДУА РІВШ, кафедра моладзевай палітыкі і сацыякультурных камунікацый
220007, г.Мінск, вул. 527
тэл.(017) 219 75 53, (017) 396 30 74
тэл./факс (017) 396 30 75
раб. моб. +375 29 314 12 79
e-mail: marafonpractic@gmail.com