Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

15.11.19

Успаміны - неўзарваныя міны….

Успаміны - неўзарваныя міны….
Радзіма сэрцам памятае сына.
Бацькоў, братоў і матак сэрца боль.
Вайна заўсёды ў нашых успамінах
Гарыць, як незгараючы агонь.
Сёння над нашай дзяржавай яснае неба. Час залячыў ваенныя раны. Зніклі з твару зямлі варонкі ад бомб і снарадаў. Там, дзе грымелі ўзрывы, у ранішняй цішыні мірна спяваюць птушкі. Толькі ўсюды прысутнічаюць памяць і боль. Яны жывуць. Яны жывуць у сэрцах кожнага новага пакалення. Яны будуць аддавацца не меншым болем, чым у сэрцах тых, хто перажыў цяжкія часы, быў сведкам страшных падзей.
Учора, 14 лістапада, наша ўтульная актавая зала стала сведкай сустрэчы прадстаўнікоў розных пакаленняў.У рамках маршруту “Залатое кола памяці” і акцыі “Няма фашызму. Дзяцінства без вайны!” ў гімназіі прайшла сустрэча навучэнцаў 7-11 класаў з творчым калектывам былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў
“Лёсы”, якія добра ведаюць горыч перажыванняў і страт. Яны памятаюць загінуўшых сяброў-воінаў, равеснікаў, быццам бы развіталіся з імі ўчора. З таго 45-га года прайшло ўжо амаль 75 год, але час не загоіў іх раны. Да сённяшніх дзён яны не могуць без слез успамінаць гады, калі давялося ўбачыць фашыстаў, якія прыйшлі на нашу зямлю, каб пазбавіць маці дзяцей, пазбавіць іх усякай будучыні ці проста забіць. Але якая мяккасць, чалавечнасць, душэўная далікатнасць зыходзілі ад нашых гасцей…. Нягледзячы на асабіста перажытае і ўбачанае ў гады вайны, ім давялося захаваць жывой душу, хоць жывуць яны і сення з рэхам вайны ў вушах, з болем у сэрцы, з Пройдзе зусім няшмат часу, і ўжо мы, сенняшняе пакаленне, будзем зайздросціць сабе, што сустракаліся з жывымі сведкамі Другой Сусветнай, што чулі апавяданні аб Усіх прысутных кранулі слезы, якіх яны, былыя вязні, выступаючы перад дзіцячай аўдыторыяй , не маглі стрымаць… Яны не саромеюцца іх, выціраюць зморшчанымі сухімі далонямі. І не дзіўна, што расказваюць яны скупа і мала. Але калі задумацца: ці можна расказваць з высокай трыбуны, калі ком у горле і слёзы ў вачах? Для іх гаварыць пра вайну – гэта гаварыць пра сябе, сваё жыццё, дзе было шмат горкіх І чым далей ад 9 мая 1945, тым менш застаецца жывых сведкаў той страшэннай вайны, тых, хто з гонарам можа сказаць сёння: “Я дажыў да 75-й гадавіны вызвалення.
Я помню аб вайне, я быў на Вялікай Айчыннай...”
Нізкі паклон табе, Салдат Перамогі! Жывы і загінуўшы. Дзякуй! Дзякуй кожнаму з Вас за наша мірнае неба, за зямлю, па якой мы ходзім, паветра, якім дыхаем. За ўсё тое, што сёння па праву мы называем сваім.