Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

02.06.18

Міжнародны алімпійскі дзень

Больш за 35 спартыўных станцый, квэст і ўражлівыя падарункі - вось чым запомніўся нашым навучэнцам Міжнародны алімпійскі дзень, які прайшоў 2 чэрвеня ў Мінску на базе САК «Алімпійскі». Ужо з 11 гадзін раніцы арганізатары сустракалі гасцей, расказвалі аб сваіх пікетах і ўручалі дыпломы.

 

У гэты дзень былі прадстаўлены 35 відаў спорту на 20 пляцоўках. Можна выбраць нешта блізкае па духу.

Дзецям далі выдатную магчымасць паглядзець на разнастайнасць спартыўных секцый і выбраць нешта для сябе. «Станцый» без ажыятажу амаль не было: дзеці стараліся прайсці як мага больш пікетаў, каб займець запаветныя падарункі.