Парадак і ўмовы прыёму ў Х-ХІ класы
У 2019/2020 навучальным годзе плануецца адкрыць Х клас па мадэлі 2 (клас вывучае на павышаным узроўні вучэбныя прадметы “Беларуская мова” і “Англійская мова”; “Англійская мова” і "Матэматыка")
Асобы, што атрымалі агульную базавую адукацыю ў гімназіях, па іх жаданні працягваюць навучанне ў гэтых гімназіях на на ІІІ ступені навучання.
Прыём дакументаў з 12 чэрвеня па 28 жніўня (у тым ліку пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на ІІІ ступені ў гэтай жа ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі). У перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня пры прыёме на свабодныя месцы ў Х-ХІ класы гімназіі на конкурснай аснове.
Прыём асоб у Х клас ДУА “Гімназіі № 9 г. Мінска” для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, з патрабаваннямі да напаўняльнасці класаў, устаноўленымі пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў, а таксама згодна з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі” (у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.03.2018 №10). На падставе рашэння прыёмнай камісіі кіраўнік установы адукацыі выдае загад аб прыёме асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у лік вучняў не пазней за 15 жніўня года прыёму пры прыёме на свабодныя месцы ў Х-ХІ класы гімназіі.
Згодна з главой 7 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі, падае ў перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня ў прыёмную камісію наступныя дакументы:
- заява;
- пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, што сведчыць пра асобу;
- медыцынская даведка аб стане здароўя;
- пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;
- дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі (пры наяўнасці права на льготы).
Пры прыёме на свабодныя месцы ў Х-ХІ класы гімназіі асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, 05.08.2019 і 07.08.2019 (09.08.2019 – рэзервовы дзень) здаюць 2 уступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных планам установы агульнай сярэдняй адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні:
- беларуская мова (пісьмова);
- англійская мова (вусна).
або
- англійская мова (вусна);
- матэматыка (пісьмова).
Пачатак конкурсных іспытаў у 9.00.
Заданні для правядзення ўступных іспытаў зацвярджаюцца камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Час на правядзенне ўступнага іспыту ў пісьмовай форме па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвілін. Час для падрыхтоўкі да адказу па заданнях уступнага іспыту, што праводзіцца ў вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры фарміраванні білетаў для яго правядзення, але не больш чым за 30 хвілін.»
Для кожнай групы ў дзень праводзіцца адзін уступны іспыт. Працягласць перапынку паміж уступнымі іспытамі павінна складаць адзін або больш каляндарны дзень.
У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая прымае ўдзел у конкурсе, мае права падаць апеляцыю на імя старшыні прыёмнай камісіі на працягу двух працоўных дзён пасля абвяшчэння адзнакі па выніках ацэньвання пісьмовай работы.