🎻🪘🎺Музычныя інструменты Беларусі - яркая і самабытная з'ява ў культурным жыцці🌟, а цымбалы - адзін з самых галоўных беларускіх музычных інструментаў, 💯бо маюць багатую музычную выяўленчасць,✨ могуць гучаць як фартэпіяна і як званы. 🎹🔔
🎼Светлая і далікатная тэмбральная афарбоўка інструмента, 🎼яго багатае на абертоны гучанне не могуць пакінуць абыякавым нікога.💫
🌟Вось і сёння выступленне выхаванцаў Алены Валер'еўны Уласавай, педагога гімназіі па класе цымбалаў, 💫Амеліі Мармузевіч і 💫Сафіі Гнецька на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу "Здравствуй, мир"🪕🎷🪗 у намінацыі "Інструментальная творчасць" было адзначана найлепшай адзнакай:🥁 ганаровае 1 месца!🏆🎉
🎊Мы віншуем Алену Валер'еўну і нашых зорачак Амелію і Сафію 👏💐 з перамогай і жадаем ім новых творчых поспехаў!🎯👍
