Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

04.11.21

Аздараўленчы лагер "Дзьмухавец"

Чацвер - Дзень казачных прыгод.

Сёння нашы выхаванцы з самай раніцы ўжо не сядзелі на месцы - бадзёрая зарадка напоўніла іх сіламі і энэргіяй на ўвесь дзень. Пасля сняданка настаўнікі і дзеці паразмаўлялі аб тым, як важна выконваць правілы пажарнай і транспартнай бяспекі і берагчы сябе і наваколле.

Крыху пазней разам з бібліятэкарам дзеці адправіліся ў падарожжа "Неверагодныя гісторыі на кніжнай паліцы" ў незвычайную і чароўную краіну кніг.

Надвор'е сёння спрыяла таму, што дзеці шмат часу змаглі правесці на свежым паветры і адчуць сябе сапраўднымі даследчыкамі, вывучаючы на прагулцы асаблівасці свайго мікрараёна.

Пасля прагулкі выхаванцаў чакала займальная віктарына "Знаўца беларускіх казак", дзе дзеці не толькі адказвалі на пытанні, але і паспелі намаляваць свае любімыя казачныя сюжэты.

Скончыўся гэты неверагодны і цудоўны дзень спартландыяй‍ "Па сцежках казачных герояў". Усім спадабадалася, і настрой стаў яшчэ лепшым у кожнага.

Да новых сустрэч!!!