Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы

09.10.21

На сувязі гімназія. У здаровым целе здаровы дух. Пад такім лозунгам прайшлі суботнія мерапрыемствы ў гімназіі.

Якімі насычанымі і разнастайнымі яны былі!

Навучэнцы і бацькі “2АБВ” класаў адправіліся на конную сядзібу "Буцэвічы", дзе іх чакалі атмасфера прыроды, актыўны адпачынак і, вядома ж, коні!

У «Эстафеце здароўя” за званне "Самыя спартыўныя, хуткія, лоўкія" змагаліся не толькі навучэнцы, а таксама і іх бацькі. Такая незвычайная каманда выклікала ў дзяцей яшчэ большы дух суперніцтва.

Акрамя эстафет навучэнцы змаглі паўдзельнічаць у брэйн-рынгу, наведаць аб’яднанні па інтарэсах. А таксама прыняць самы актыўны ўдзел у працоўнай акцыі "Чысты горад пачынаецца з цябе". Узброіўшыся неабходным інвентаром, навучэнцы ў бацькамі і педагогамі з задавальненнем прыводзілі ў парадак не толькі гімназічную тэрыторыю, але і шчыра папрацавалі на раённым суботніку. Акцыя прайшла плённа. Усе былі задаволены сабой і працай, бо папрацавалі на славу! 

Пакуль навучэнцы старэйшых класаў прыбіралі лісце, 1А клас нарыхтоўваў прыродны матэрыял для выставы "Дары восені". Усё гэта яшчэ раз нагадала нам, як важна весці здаровы лад жыцця і правільна арганізоўваць свой вольны час.

Шосты школьны дзень атрымаўся насычаным і вясёлым, сур'ёзным і пазнавальным.

Хочацца яркіх уражанняў? Далучайся да нас у наступную суботу!