Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы

02.10.21

Я – беларус маленькі…

"Я – беларус маленькі…”

Пад такой назвай ладзіўся сёння шосты школьны дзень у гімназіі. Быў ён прымеркаваны да Дня настаўніка і Дня сталага чалавека і атрымаўся вельмі насычаным на справы,мерапрыемствы і эмоцыі.

Нашы гімназісты займальна бавілі свой час:

1 «А» паглядзеў спектакль “У краіне невывучаных урокаў” і атрымаў шмат прыемных эмоцый, а 1 "Б" маляваў сваю першую настаўніцу.

1 "В" прыняў удзел у акцыі "Бабуля побач", прымеркаванай да Дня сталага чалавека.

3 ”АБВ” пабывалі ў Заслаўі і засталіся пад уражаннем ад такой неверагоднай экскурсіі.

Адзначылі надыходзячае свята “Дзень настаўніка” і навучэнцы 5”Б” класа на гарбатнай вечарынцы.

11 клас наведаў кінатэатр, а валанцёрскі атрад "ДабраВолец" удзельнічаў ў раённым конкурсе. Працавалі сёння факультатывы і аб'яднанні па інтарэсах, Школа будучага першакласніка.

Далучайцеся да нас кожную суботу! З намі цікава!