Раздзелы сайта

Галоўная

“У трыдзявятым царстве …”

У час асенніх канікул выхаванцы нашага школьнага лагера “Дзьмухавец” наведалі нямала цікавых месц. Але больш за ўсё ўразіла выстава “У трыдзявятым царстве …”, якая размясцілася ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

Большасць вучняў малодшых класаў яшчэ не былі ў гэтым сапраўдным Храме Кніг. Дзеці з вялікай цікавасцю і захапленнем разглядалі незвычайныя “цягнічкі”, якія па паветраных рэйках развозяць кніжкі па аддзелах, празрыстую шкляную падлогу і масты, чытальныя залы з мноствам кніг, расліны, фантаны…

А калі мы апынуліся ў памяшканні самой выставы, з вуснаў дзяцей вырвалася толькі здзіўленае “Ах!..”. Старая сварыцца на свайго старога, што нічога не ўзяў ад залатой рыбкі. Балда бунтуе мора – цягне аброк з чарцей. Заманьвае сваімі чарамі шамаханская царыца … За ўсім гэтым задуменна назірае сам Аляксандр Сяргеевіч Пушкін і яго старая добрая няня Арына Радыёнаўна. Не верыцца, што ўсё гэта -- васкавыя фігуры.

Дзецям спадабаліся мультфільмы, знятыя па казках А.С.Пушкіна, гульнёвыя тэсты на веданне казак  і герояў. Дзеці малявалі васкавымі крэйдачкамі, фатаграфаваліся ў прыгожых куточках залы.Дзеці, прабыўшы ў бібліятэцы амаль паўтары гадзіны, яшчэ доўга абмяркоўвалі ўбачанае і пачутае.

Вось так цікава правялі мы гэты дзень. Добрыя эмоцыі дзяцей можна ўбачыць на нашых фотаздымках.

Фотаматэрыялы

  • 3
  • 4
  • 6
  • 9
  • 11
  • 12
  • 16
  • 18
  • 19